Site hosted by Angelfire.com: Build your free website today!
Пагоня

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць.
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.
У бязьмежную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце,
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi уздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?
Бiце ў сэрцы iх, бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць...
Мацi родная, мацi-краiна!
Не усьцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прымi свайго сына,
За цябе яму ўмерцi дазволь.
Усё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць!
ВЯРНУЦЦА