Пісьмо з-пад Шыбеніцы.   Браты мае, мужыкі родныя!З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль загінуць за тваю праўду.Прымі, народзе, па шчырасьці маё слова прадсмертнае, бо яно як-бы з таго свету толькі для дабра твайго напісана.    Няма, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку. Тады ён толькі можа быць у радзе, жыць у дастатках і тады толькі, памаліўшыся Богу, заслужыць неба, бо, забагаціўшы навукай розум, разаўе сэрца і народ свой шчыра палюбіць. Но як дзень з ночай не ходзяць разам, так і не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Ды пакуль яна ў нас будзе, у
нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякой навукі, адно намі, як скацінай , варочаць будуць, не для дабра, но на пагібель нашу.    Для таго то, народзе, як толькі калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б'юцца за праўду і свабоду, тады і ты не аставайся ззаду, но, ухапўішы за што зможаш, за касу, сякеру, і цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю родную. Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва, калі над табой маскаля ўжо не будзе
Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні
|