БРАНІСЛАЎ ТАРАШКЕВІЧ"10 ПАМЯТАК БЕЛАРУСКАГА ПРАВАПІСУ" |
1. Мяккі знак, як і належыць, пазначае мяккасьць:
сьвята, абедзьве, празь мяне, сьцьвердзіць.
Пасьля С 3 Ц ДЗ Н ь пішацца перад мяккімі зычнымі, апроч Г К X.
(Нагадаю: мяккія будуць тыя зычныя, за якімі йдуць І Е Ё Ю Я Ь).
СЬвіснуў, але скінуў; раСЬлі, але беларускі.
2. Разьдзяляльны мяккі знак пішам пасьля С 3 Н Л перад Е Ё Ю Я,
а таксама I, калі яно пад націскам:
бязьядзерны, маньяк, зь імі ці бязь іх.
3. Доўгія мяккія гукі пішам празь мяккі знак:
калосьсе, палозьзе, судзьдзя.
Ня тычыцца прыставак на Д:
ад-дзел, ад-цеміць.
4. Зьбегі зычных пішуцца як чуваць:
чэх — чэСкі, Парыж — ПарыСкі, УзбэЦкая й КазаСкая рэспублікі.
Пішам як чуваць: еЖДЖу, пяШЧаны. Я сьмяюся — ты сьмяесься.
5. У ды І заўсёды скарачаюцца пасьля галосных,
калі перад імі няма знаку прыпынку й на іх ня падае націск:
на ўскрайне, на ймя, на Йвана.
6. Чужаземныя (заходня-эўрапейскія) словы маюць Л мяккае, як у тых мовах,
адкуль яны прыйшлі:
лямант, акуляры, калёна, плян, клямка, клюб, дэталь.
7. 3 гэтае ж прычыны ў чужаземных словах пасьля зычных, акрамя Л
і К, пішам Э:
пэрыяд, мэтар, праспэкт, газэта. Але — анкета.
Увага: пасьля Г і Х можа пісацца Е:
хЕўра й хЭўра, гЕнЭрал і гЭнЭрал.
У чужаземных словах пасьля 3 С Д Т пішацца й вымаўляецца Ы:
сынонім, дыктар, Бразылія.
Увага: -зія, -сія, -зійны, -сійны пішацца праз I:
калізія, камісійны, сэсія.
8. Вымаўляецца й пішацца -ТАР, -ДАР у словах:
тэатар, мэтар, літар, кадар, монстар і падобных. Але: 36 кадраў, 5 мэтраў.
9. Пасьля У вьімаўляецца й пішацца В перад А:
у вадзін вагон, у варанжавым сьвятле.
10. Е пераходзіць у Я ў першьім складзе
перад націскам у НЕ і БЕЗ, нават калі яны пішуцца асобна:
бяз волі, ня прыйдзеш, але: без ахвоты, невызначальны.