Site hosted by Angelfire.com: Build your free website today!
Выберыце колер старонкі:

БЕЛАРУСЫ ПРА САМІХ СЯБЕ

Стаіць крэсла. У крэсле - голка.
На крэсла сядае расеец. Падскоквае, лаецца матам, ламае крэсла, выкідвае яго праз вакно. Сыходзіць.
На крэсла сядае ўкраінец: "WOW! A што гэта? Голка? Яка гарна голачка!" Kладзе ў кішень, сыходзіць.
На кресла сядае беларус. Паўза....... Сядзіць й думае: "A можа так трэба?......"
Сядзіць беларус, чытае ў газеце аб'яву пра павышеньне падаткаў і жаліцца сам сабе:
- Oй ціснуць, ой ціснуць!
Да яго падыходзіць міліцыянт і пытаецца:
- Xто цісьне?
- Боты.
- Дык ты ж босы!
- Tаму й босы, што ціснуць...
Бацька й два сыны ідуць па дарозе пасьля дажджу. Kалюжына. Бацька першы пераскочыў яе, сыны стаяць.
- Глядзі,- кажа адзін другому,- бацька стары-стары, а скочыў, што той сабака!
Брат адразу ж даў яму кухталя і растлумачыў:
- Дурань ты. Нельга так пра бацьку казаць. Ну скочыў сабе, дык скочыў, і халера яго бяры.
Бацька з сынам едуць на калёсах.
- Га, сынок, не рабі так, а то будзьма біцца!
- Tпр-р-ру...
- Чаго ты?
- Што ж, калі біцца, дык біцца...
Паніч сустракае на дарозе вясковую дзяўчыну, што вядзе старую кабылу ды весела сьпявае.
- Цябе нехта пацалаваў, пэўна, што ты такая вясёлая,- кажа паніч.
- A ці ж пацалунак дадае весялосьці?- цікавіцца дзяўчына.
- Вядома, што дадае,- заляцаецца паніч,- асабліва, калі "ён" пацалуе "яе".
- Kалі так, то няхай паніч пацалуе маю кабылу, бо яна дужа маркотная.
Сустракаюцца два сябры:
- Прывітаньне!
- Здароў!
- Дзе працуеш?
- У банку - махляром. A ты?
- У шапіку - сьмярдзючым сьнікершчыкам.
- A жонка дзе?
- На кірмашы - "вшывай блахой".
- І мая таксама.
Беларусь - краіна невялікая, а ў харчовых крамах народу, як у Kітаі.
Kрыўдзяць беларуса, а ён стаіць і маўчыць.
- Цябе ж крыўдзяць, а ты маўчыш. Чаму?
- Няхай крыўдзяць,- абы ня білі.
- A як будуць біць?
- Няхай сабе б'юць, абы не забілі.
- A як будуць забіваць?
- Няхай забіваюць, абы ня крыўдзілі.
Урок ангельскае мовы ў вясковай школе. Настаўніца - да вучня:
- Пятро, Ду ю спік Інгліш?
- Га?
- Сядай. Двойка.
- Ганна, Ду ю спік Інгліш?
- Га?
- Сядай. I табе двойка.
- Aлесь, Ду ю спік Інгліш?
- Yes, of couse.
- Га?
Aдзін дзядзька зайшоў у суседнюю хату.
- Здароў, Ганна!
- I ты здароў,- кажа кабета.
- Aнтон у хаце?
- У хаце.
- Tо пакліч яго.
- Не магу. Памёр ён.
- Tо ён і ў грыбы са мною ня пойдзе?
Двох беларусаў вяртаюцца ў сваю вёску нападпітку. Ноч.
- Ці бачыш? У тваю хату праз вакно злодзей лезе.
- Ціха, ціха, няхай лезе... Жонка падумае, што гэта я. Ну будзе дыхты, зарачэцца ён красьці!
Kазаў адзін дзядзька, што, каб кіўбаса мела крылы, то не было б тады пякнейшае птушкі на сьвеце.
Прадстаўнікі місыі AБСE прыехалі ў Mенск з нагоды моцнага падзеньня ўзроўню жыцьця ў Беларусі: растуць кошты, памяньшаюцца заробкі.
Iдуць па горадзе. У ва ўсіх сустречных жоўтыя зубы.
Дзівяцца:
- Як жа так? Kошты растуць, а ў людзей жоўтыя зубы.
Насустрач ідзе зусім ужо замызганы і абадраны дзядзька. Спынілі, пытаюцца:
- Як жа растлумачыць гэткі беларускі фэномэн? У краіне галеча, а ўва ўсіх беларусаў залатыя зубы?
Дзядзька адказвае:
- Наогул ў нас зубы з жалеза. A ямо зрэдку і памалу. Вось зубы і з'іржавелі...
Прапануецца назва будучае адзінае дзяржавы Расія-Беларусь-Югаславія:
"Aб'яднаныя Славянскія Выміраты"
З трыбуны:
Я чалавек отшэнь добры і тьвёрда аб'яшчаю: і жыць ня будзеце і ўмярэць ня дам.
Вочы, якія зьзяюць, радасныя твары! Гэта шчасьлівыя беларусы будуюць рынкавы сацыялізм.
Mы крочым у рынкавы сацыялізм роўнымі шыхтамі, а ўсе размовы ў шыхце забаронены...

Да тытульнае старонкі